Сельгаспрадукцыя Чырвонабярэжскага агракаледжа карысталася попытам на "Маладзёжным кiрмашы", якi прайшоў у Гомелi.

У iм прымалi ўдзел установы сярэдняй спецыяльнай i прафесiйна-тэхнiчнай адукацыi вобласцi. Чырвонабярэжцы разам з сельскагаспадарчай прадукцыяй уласнай вытворчасцi - цыбуляй, кабачкамi, гарбузамi, перцам i iншай гароднiнай, прыпанавалi гамяльчанам пачаставацца хатняй кухняй, прадставiлi вырабы дэкаратыўна-прыкладной творчасцi.

Жыхароў Гомеля да падвор'я Чырвонабярэжскага агракаледжа прыцягвала не толькi прадукцыя, а i яскравае выступленне ўдзельнiкаў мастацкай самадзейнасцi навучальная установы.

Новы Дзень 1 лiстапада 2019г., М.Варановiч

Виртуальный тур по территории колледжа

Виртуальный музей "Подвиг"

Символика и гимн колледжа (ссылка)