-2°C

Красный Берег

Облачно Влажность: 81%
Ветер: ССВ в 17.70 км/ч
Калькулятор расчета пеноблоков смотрите на этом ресурсе
Все о каркасном доме можно найти здесь http://stroidom-shop.ru
Как снять комнату в коммунальной квартире смотрите тут comintour.net

 

 

Валанцерскія будні

 

    Вось ужо некалькі год у Чырвонабярэжскім каледжы дзейнічае валанцерскі атрад “Сэрца валанцёра”. Юнакі і дзяўчаты дапамагаюць ветэранам вайны і працы, што пражываюць на навакольнай тэрыторыі: прыбіраюць падлогу  ў кватэрах і выбіваюць дываны, мыюць вокны і фарбуюць платы, ды і проста размаўляюць за чашкай гарбаты.

 

        Вольга Антонаўна Яўзрэзава – ветэран Вялікай Айчыннай вайны. Доўгі час яна працавала ў тэхнікуме, узначальвала фельчарска-акушэрскі пункт. І зараз, нягледзячы на ўзрост, Вольга Антонаўна, па-ранейшаму праяўляе актыўную грамадзянскую пазіцыю. Яна часта выступае перад навучэнцамі каледжу, прымае удзел у шматлікіх мерапрыемствах, што праводзяць у каледжы з нагоды розных святаў і памятных дат нашай краіны.