20°C

Красный Берег

Солнечный Влажность: 48%
Ветер: ЮЮЗ в 11.27 км/ч
Калькулятор расчета пеноблоков смотрите на этом ресурсе
Все о каркасном доме можно найти здесь http://stroidom-shop.ru
Как снять комнату в коммунальной квартире смотрите тут comintour.net

 

 

Мітынг-рэквіем 

На мемарыяле «Дзецям – ахвярам Вялікай Айчыннай вайны» прайшоў мітынг-рэквіем, прысвечаны Міжнароднаму дню абароны дзяцей. 

 

 


Удзел у мітынгу прымалі прадстаўнікі мясцовай улады, абласнога ўпраўлення адукацыі, грамадскай арганізаыі «Беларускі фонд міру», ветэраны, жыхары раёна, навучэнцы каледжа а таксама школьнікі, сярод якіх і прадстаўнікі дэлегацыі з Бранскай вобласці, што прыехалі ў Беларусь на фестываль «Крыніцы славянскай дружбы». 
Прысутныя ўшанавалі памяць дзяцей, што пакутавалі падчас другой сусветнай вайны, а таксама заклікалі болей ніколі не дапусціць паўтарэння падобнага.

 

Гомельскае абласное аддзяленне Фонда міру правяло ў каледжы акцыю, прымеркаваную да Года малой радзімы. 
У Цэнтры творчасці каледжа прайшла сустрэча навучэнцаў з выпускнікамі мінулых гадоў. Сярод іх прадстаўнікі мясцовай улады, навукоўцы, спецыялісты сельскагаспадарчай вытворчасці. Кожны з іх мае свой асабісты працоўны шлях, але ўсе яны пачыналі яго з вучобы ў Чырвонабярэжскім каледжы ці тэхнікуме, як гэта ўстанова адукацыі называлася да рэарганізацыі ў 2002-ім годзе. 
Усе яны з радасцю ўпрынялі запрашэнне пагутарыць з будучымі выпускнікамі, якія ўжо хутка, праз год, быдуць рабіць свае першыя крокі на прадпрыемствах сельскагаспадарчай галіны нашай краіны. 
І кожны з запрошаных пацвердзіў вядомую ўсім ісціну: каб дабіцца значных поспехаў у той справе, якой займаешся, трэба вельмі шмат працаваць. Так, напачатку будуць узнікаць пэўныя складанасці, але толькі працавітасць, а таксама тая база ведаў, уменняў і навыкаў, што была закладзена пры навучанні ў каледжы, дазволіць усе пераадолець і дасягнуць у выбранай прафесіі жаданых вышынь. 
Сустрэча атрымалася карыснай і для навучэнцаў, і для гасцей каледжу, таму, магчыма, гэта акцыя стане адной са шматлікіх добрых традыцый, што існуюць у навучальнай установе. І, неўзабаве, праз год каледж зноў будзе рады вітаць былых выпускнікоў у сваіх сценах, якія сталі для іх роднымі.