Чырвонабярэжскія лыжкары - першыя на абласной "АРТ-вакацыі-2019".

Дарэчы, гэта не першая перамога "Жыцейка" за час яго існавання. А існуе калектыў ні многа ні мала - больш за 20 год. Пачалося яго станаўленне ў 1997-м.

У 2011 годзе ўдзельнікі ансамбля прадставілі Жлобіншчыну на Рэспубліканскім аглядзе-конкурсе мастацкай самадзейнасці сярод навучэнцаў сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў "АРТ-вакацыі". Яны атрымалі спецыяльны прыз і дыплом Міністэрства адукацыі. У гэтым жа годзе "Жыцейку" было прысуджана ганаровае званне "Народны самадзейны калектыў".

Дарэчы, у рэпертуары ансамбля - беларскія, рускія народныя песні, творы сучасных беларускіх кампазітараў. Але, напэўна, асаблівасцю рэпертуара і візітнай карткай калектыву ўсё ж з'яўляюцца каляндарна-абрадавыя песні -калядныя, масленічныя, купальскія, жніўныя, песні на русальны тыдзень і на Вялікдзень, прыпеўкі.

Таццяна Скобелева

газета "Новы дзень" 11 мая 2019 г.