Міжнародны дзень роднай мовы
21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Для нашага народа родная мова – беларуская. Беларуская мова прайшла доўгі шлях. Былі нават такія перыяды, калі беларуская мова ледзь не знікла. Аднак, нягледзячы на ўсе перашкоды, наша мова вытрымала выпрабаванні і цяпер квітнее, займае сваё пачэснае месца сярод іншых моў свету.
Навучэнцы першага курса разам з выкладчыкамі падрыхтавалі і правялі літаратурна-музычную імпрэзу “Размаўляй са мною па-беларуску!..”
На абанеменце бібліятэкі арганізавана выстава, прысвечаная святу роднай мовы.