Калькулятор расчета пеноблоков смотрите на этом ресурсе
Все о каркасном доме можно найти здесь http://stroidom-shop.ru
Как снять комнату в коммунальной квартире смотрите тут comintour.net

 

 

На гэтым тыдні навучэнцы першага курса працягнулі сваё падарожжа па знакамітых месцах Краснага Берага. Спачатку яны наведалі музей каледжа.

Першая экспазіцыя прысвечана пачатку Вялікай Айчыннай вайны. Тут сабрана інфармацыйна-дакументальная хроніка падзей таго часу, фрагменты баявой зброі, знойдзеныя на месцы баёў, фляжкі, сапёрныя рыдлёўкі, кулі і г.д. Усе гэтыя рэчы прынеслі ў музей навучэнцы 1973-1990 гг.

Другая экспазіцыя прадстаўлена сувенірамі і падарункамі ветэранаў 102 дывізіі, якая вызваляла Красны Бераг ад нямецкіх захопнікаў.

Самая цікавая экспазіцыя “Баявы шлях 102 Дальнеўсходняй Ноўгарад-Паўночнай стралковай дывізіі”. Тут шмат фотакартак ветэранаў 102 дывізіі, інфармацыйнага матэрыяла пра баявы шлях дывізіі, фотакартак сустрэч з ветэранамі ў Красным Беразе.

Пасля музея навучэнцы наведалі магілу Ісаева Л.,які пахаваны на тэрыторыі каледжа, і помнік краснабярэжцам, якія загінулі ў час вайны.

 

Виртуальный тур по территории колледжа

Виртуальный музей "Подвиг"

Символика и гимн колледжа (ссылка)