АБ’ЯВА
Запрашаем прыняць удзел у абласным этапе рэспубліканскага конкурсу “Мясціны майго дзяцінства” рэспубліканскага грамадзянска-патрыятычнага праекта “Збяры Беларусь у сваім сэрцы”.
Праект праводзіцца з мэтай далучэння моладзі да вывучэння гісторыі, культуры і прыроднай спадчыны малой радзімы.
- Рэспубліканскі конкурс “Мясціны майго дзяцінства” праводзіцца з красавіка па кастрычнік 2019 года.
Для падрыхтоўкі матэрыялаў конкурсу навучэнцы ўдзельнічаюць у паходах, экскурсіях і экспедыцыях па малой радзіме, даследуюць аб’екты гісторыка-культурнай і прыроднай спадчыны малой радзімы, сістэматызуюць і аналізуюць сабраны матэрыял.
Конкурс праводзіцца па наступных намінацыях: інфармацыйна-даведачнае выданне і відэаролік.
Інфармацыйна-даведачнае выданне прадстаўляецца ў выглядзе брашуры, праспекта, каталога. Выданне павінна змяшчаць: гістарычную даведку аб населеным пункце, апісанне яго дастапомнасцей, уключаючы звесткі аб месцазнаходжанні аб’ектаў, інфармацыю аб адметных земляках, цікавыя факты з гісторыі населенага пункта.
Відэаролік - “візітка малой радзімы”. У відэароліку змяшчаецца матэрыял, які знаёміць з гісторыяй, культурай, прыроднымі асаблівасцямі і дастапомнасцямі населенага пункта, людзьмі, якія ўнеслі свой уклад у навуку, культуру, вытворчасць, спорт, грамадскае жыццё і іншае.
- Рэспубліканскі конкурс “Падарожжа па малой Радзіме” праводзіцца з красавіка па кастрычнік 2019 года.
У рамках падрыхтоўкі да конкурсу навучэнцы вывучаюць і аналізуюць матэрыял па гісторыі населенага пункта (дакументы, архіўныя звесткі, навуковую і гістарычную літаратуру), удзельнічаюць у паходах і экскурсіях.
Па выніках даследчай дзейнасці навучэнцамі ствараецца інфармацыйны стэнд. На стэндзе абазначаюцца і апісваюцца (кароткая даведка) найбольш значныя аб’екты і падзеі гісторыі, культуры, эканомікі і прыроды сваёй мясцовасці, з фотаздымкамі і схематычным абазначэннем аб’екта ў дадзенай мясцовасці (карта-схема, план і г.д.).