Калькулятор расчета пеноблоков смотрите на этом ресурсе
Все о каркасном доме можно найти здесь http://stroidom-shop.ru
Как снять комнату в коммунальной квартире смотрите тут comintour.net

 

АБ’ЯВА

 

Запрашаем прыняць удзел у абласным этапе конкурсаў рэспубліканскай акцыі “Я гэты край Радзімаю заву”.

Конкурс даследчых работ “Малая радзіма вялікіх людзей” праводзіцца па намінацыях: “Пуцявінамі маіх землякоў”, “Постаці слаўныя краю майго”.

Намінацыя “Пуцявінамі маіх землякоў” праводзіцца з красавіка па кастрычнік 2019 года. Удзельнікі конкурсу даследуюць жыццё і дзейнасць землякоў, якія зрабілі значны ўклад у культурную, грамадскую, палітычную дзейнасць краіны, рэгіёна, малой радзімы, якія нарадзіліся, жылі на дадзенай тэрыторыі, ці вылучыліся сваімі здольнасцямі і талентам у іншых рэгіёнах, ці краінах свету, а таксама славутых землякоў-сучаснікаў.

Намінацыя “Постаці слаўныя краю майго” праводзіцца з красавіка па лістапад 2019 года. Навучэнцамі ўстаноў адукацыі прадстаўляюцца на конкурс індывідуальныя творчыя работы інфармацыйна-публіцыстычных жанраў (нататка, інтэрв’ю, эсэ), дзе распавядаецца пра адметных землякоў-сучаснікаў (важныя вехі жыцця і дзейнасці, дасягненні, справы на карысць вялікай і малой радзімы і г.д.).

Конкурсныя работы (тэкст- да 3000 знакаў (паўтары старонкі фармата А4), пажадана з фотадакументальным суправаджэннем) прадастаўляюцца ў электронным выглядзе.